02.03.2025
Главная» Все новости Общество Бліноў шмат не бывае: як святкавалi Масленiцу каля Палаца спорту 2 сакавiка

Блiны, гульнi i надта востры «Цёшчын язык» — мінчане святкавалі Масленiцу каля Палаца спорту 2 сакавiка. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта агенцтва «Мiнск-Навіны».

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 48 kopiya

Шчырыя традыцыі Масленіцы мінчане захоўваюць з вялікім жаданнем: каля Палаца спорту шмат людзей сабраліся з самага пачатку святкавання. Народныя спевы было чуваць ўжо на выхадзе з метро: гэта ансамбль «Валачобнікі» забаўляе гасцей. Для артыстаў і жыхароў сталіцы холад не перашкода, танцуюць усе: і сталыя, і маладыя. Апошнія таксама здымаюць пляскі на відэа. Далучаемся i мы: падмацоўваемся смачным блінком ды гарачым напоем і накіроўваемся да тэматычных пляцовак.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 28 kopiya

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 36 kopiya

Перш-наперш адстаялі ў чарзе і даведаліся, што нас чакае ў гэтым годзе. Для гэтага патрэбна было пакруціць кола фартуны з сімваламі беларускага арнаменту. Людзям наперадзе выпаў дастатак, нам — багацце. Спадзяемся, што ўсе добрыя прадказанні абавязкова здзейсняцца.

<lite-youtube__button class="lite-youtube__button lty-playbtn"><lite-youtube__preview class="lite-youtube__preview">Сжигаем прошлое, зажигаем будущее! || С блинами, музыкой и огнем встречаем Масленицу в столице<lite-youtube__name class="lite-youtube__name" style="color: #ffffff; font-size: 0.8em;">Сжигаем прошлое, зажигаем будущее! || С блинами, музыкой и огнем встречаем Масленицу в столице

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 31 kopiya

Пацiкавiлiся, якія ёсць гульні: тут і цвік неабходна забіць з першага разу, і вядро з калодзежу круком выцягнуць, i пакрамсаць палена вострай пілою з назвай «Цёшчын язык» — сумаваць некалi.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 37 kopiya

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 53 kopiya

Удзельнікам можа стаць кожны. За гэта вы атрымаеце «сонейка» на вопратку і салодкага пеўня. Многія прыходзяць на свята сем’ямi: забавы асаблiва цiкавяць дзяцей.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 30 kopiya

Далей назіраем сапраўднае спаборніцтва: удзельнiкi скачуць у торбах навыперадкі, абмiнаючы пень. На яго таксама можна падняцца з апанентам і пабіцца яскравымі мяшкамі: прайграе той, хто першы зваліцца. У другім месцы такія мяшкі павесілі ў радок і раскруцілі ў розныя бокі, заданне — прабегчы праз іх і не ўпасці.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 40 kopiya

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 58 kopiya

Жадаеце паспрабаваць смачных блінкоў? Патрэбна адгадаць, колькі іх напяклi вядучыя — дарэчы, іх дзевяць. Той, хто першы адказаў правільна ў час святкавання, атрымаў пачастунак.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 47 kopiya

Злева ад сцэны размесцiлiся арэлi-каруселi і інтэрактывы для дзетак. Жадаешь атрымаць узнагароду — збiвай дзiдай шарык. Але таксама можна набыць бачонак з нумарам за 5 рублёў і атрымаць цацку. Чым большая лічба, тым большы па памерах падарунак. Дзяўчынка побач купіла тры бачонкі і выйграла шчупака.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 65 kopiya

Увечары гасцей стала яшчэ больш. Удзельнікі вадзілі карагоды, падпявалі і адплясвалі. Такую атмасферу адзінства дапамагалі ствараць і артысты з народным рэпертуарам на сцэне.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 33 kopiya

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 49 kopiya

Пацікавіліся у адной з самых актыўных удзельнiц, што найбольш спадабалася.

 Усё паспрабавала, але асабліва спадабаліся гульня з Бабай-Ягой і скокi ў торбах! — адказала Людміла.

prazdnik tradicziya maslenicza2 stolyarov 50 kopiya